Арэхавыя (Juglandaceae) — сямейства кветкавых раслін, якое ўключае 9 родаў і каля 50 відаў .
Апісанне Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы, альбо рэдка кусты, вечназялёныя, паўвечназялёныя або лістападныя, аднадомныя альбо рэдка двухдомныя. Лісце чарговае (альбо супраціўнае); складанае, рэдка простае; дробна зубчастае, рэдка суцэльнае; прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквеццях, пялёсткі адсутнічаюць, чашалісцікаў 0–4. Плод — арэх. Насенне адно на плод .
Арэал Распаўсюджаныя ў паўночных умераных і субтрапічных рэгіёнах, таксама ў Малезіі і Андах. У Беларусі ёсць у вырошчванні або інтрадукцыі: Carya ovata, Carya tomentosa, Juglans nigra, Pterocarya fraxinifolia .
Крыніцы
Катэгорыя:Букакветныя