Рагнар Антон Кітыль Фрыш (; ,  — , ) — нарвежскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1969) «за стварэнне і прымяненне дынамічных мадэляў да аналізу эканамічных працэсаў».

У 1919 годзе скончыў універсітэт Осла; абараніў доктарскую дысертацыю і служыў прафесарам там жа. У 1930 г. выкладаў у Ельскім універсітэце і ў 1933 годзе ў Сарбоне. З 1931 г. дырэктар Інстытута эканомікі ўніверсітэта Осла. Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1949).

У гонар нарвежскага эканаміста Эканаметрычным таварыствам з 1978 г. уручаецца медаль Фрыша.

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Вучоныя Нарвегіі