Уладзісла́ў Станісла́вавіч Тышке́віч (каля 1821 — ) — расійскі ваенны дзеяч, палкоўнік. Прадстаўнік старэйшай (сенатарскай) лініі графаў Тышкевічаў на Лагойску і Бярдычаве.
Біяграфія Паходзіў са старэйшай (сенатарскай) лініі графаў на Лагойску і Бярдычаве. Па веравызнанні быў католікам.
Зрабіў ваенную кар'еру ў расійскам войску. Прымаў удзел у задушэнні рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Венгрыі і Трансільваніі, а таксама ў Крымскай вайне 1853—1856 гадоў. У 1862 годзе даслужыўся да чыну палкоўніка. Пазней браў удзел у задушэнні паўстання 1863—1864 гадоў. З 2 снежня 1863 года і да самага дня сваёй смерці займаў пасаду камандзіра 30-й артылерыйскай брыгады, якая ўваходзіла ў склад 30-й пяхотнай дывізіі і дыслакавалася ў губернскім Мінску.
Памёр 20 красавіка 1869 года ва ўзросце 48 гадоў. У той час асобных вайсковых могілак у Мінску яшчэ не існавала. Палкоўніка Уладзіслава Тышкевіча пахавалі не на могілках Мінскага вайсковага шпіталя, а на выключна каталіцкім некропалі — парафіяльных могілках мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы.
Магіла ваеннага дзеяча, як і самі Залатагорскія могілкі, да нашага часу не захавалася. Метрычныя кнігі мінскага Залатагорскага касцёла аб памерлых за 1869 год таксама былі страчаны, з-за чаго звесткі пра Уладзіслава Тышкевіча не трапілі ў каталог пахаванняў, падрыхтаваны ксяндзом Уладзіславам Завальнюком і Алай Сакалоўскай (выдадзены ў кнізе «Залатая Горка» ў 2022 годзе ў Мінску). Інфармацыя пра пахаванне, змест інскрыпцыі і выява надмагілля Уладзіслава Тышкевіча захаваліся толькі дзякуючы кнізе графа Яўстаха Тышкевіча «Groby rodziny Tyszkiewiczów», якая пабачыла свет у 1873 годзе ў Варшаве.
Узнагароды Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені з мячамі (1856) і імператарскай каронай (1857). Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1859) з імператарскай каронай (1865). Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з бантам (1863). Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені.
Крыніцы
Катэгорыя:Тышкевічы Катэгорыя:Палкоўнікі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Памерлі 20 красавіка Катэгорыя:Памерлі ў 1869 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Пахаваныя на Залатагорскіх могілках