Падзевы мёд — салодкая густая клейкая вадкасць, у якую пчолы ператвараюць мядовую расу і падзь. Колер ад светла-бурштынавага (з піхты і некаторых інш.) да амаль чорнага (з лісцевых дрэў і елак); мае слабы водар і непрыемны гаркаваты ці кіслы прысмак. Больш вязкі (у 2—3 разы) за кветачны мёд, мае менш вады (у сярэднім 16,7 %) і інвертных цукроў — глюкозы і фруктозы (66,5 %), больш алігацукрыдаў (у т. л. цукрозы 4 %), дэкстрынаў (10,3 %), азоцістых рэчываў (у т. л. бялковых 0,8 %), мінеральных і арганічных кіслот. Часта змяшаны з кветачным мёдам. Таксічны для пчол, асабліва ў час зімоўкі (можа прыводзіць да гібелі цэлых сем’яў). Моцны інгібітар бактэрый. Для чалавека бясшкодны. Літаратура

Катэгорыя:Мёд Катэгорыя:Пчалярства