Вуліца Пржавальскага — вуліца ў Заводскім раёне Мінска, названая ў гонар вядомага падарожніка-географа ў 1954 г. Ідзе ад скрыжавання з Дняпроўскай вуліцай, робіць паварот і працягваецца паралельна гэтай вуліцы да скрыжавання з вуліцай Арджанікідзэ, потым перарываецца, аднаўляецца ад скрыжавання з вуліцай Лазо і пераходзіць у тупік, пасля якога пачынаецца 2-я аднайменная вуліцаПаводле Карты Яндэкс. Архітэктура вуліцы складаецца пераважна з індывідуальнай сядзібнай забудовы.
Славутасці Жылы 9-павярховы дом № 2, пабудаваны ў 2008 па праекце 3а-ОПБЗгодна базе Photobuildings.
Цікавыя факты У Магілёве ёсць яшчэ адна вуліца з такой жа назвай. Вуліца мае асаблівую канфігурацыю: яна спачатку перасякае суседнюю, потым ідзе паралельна ёй, потым перарываецца і працягваецца яшчэ адным адрэзкам, лінію вуліцы пасля шэрагу дамоў сядзібнай забудовы працягвае 2-я вуліца Пржавальскага.
Крыніцы
Спасылкі
Вуліца Пржавальскага на АТО.ВУ Вуліца Пржавальскага ў базе Геадзэн Вуліца Пржавальскага ў архітэктурнай базе Photobuildings Фотаздымкі вуліцы Пржавальскага на сайце Адміністрацыі Заводскага раёна Вуліца Пржавальскага на Оpenalfa.com Улица Пржевальского на 2ГИС
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)