Рагавая падманка — цемнаколерны мінерал з групы амфібалаў, які ўваходзіць у склад магматычных і метамарфічных горных парод (напрыклад, у гнейс і амфібаліт).

Колер чорны, цёмна-зялёны, бураваты. Бляск шкляны, на плоскасцях спайнасці — матавы або перламутравы. Цвёрдасць ад 5 да 6 па шкале Моаса. Крышталі кароткаслупковыя з шасцівугольным або васьмівугольным сячэннем, а таксама зярністыя агрэгаты.

Складаны алюмасілікат кальцыю, магнію і жалеза. Утвараецца пры застыванні магмы альбо пад уплывам высокіх тэмператур і ціску ў зямной кары.

З’яўляецца важным пародаўтваральным мінералам, які дапамагае вызначаць тыпы і ўзрост геалагічных утварэнняў.

Катэгорыя:Сілікаты (мінералы)