Вуліца Яна Райніса — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў 1965 г. у гонар латышскага паэта і грамадскага дзеяча. Ідзе ад вуліцы Ванеева паралельна Партызанскаму праспекту, перасякае вуліцу Васняцова і завяршаецца не даходзячы да вуліцы ПляханаваЗгодна карце Яндэкс.
Славутасці Д. 1 — СШ № 98 (будынак 1964-65 гг.); Д. 1Д — гандлёвы цэнтр забудовы 1988-89 гг., архітэктар М.С. Навумаў; Д. 2 — д/с № 72 (1968 г. забудовы, архітэктары І.І. Есьман і Н.І. Шпігельман); Д. 2А — магазін (1975 г. забудовы, архітэктар М.Ф. Ткачук); Д. 6 — царква, семінарыя і рэлігійнае аб'яднанне ЕХБ Паводле архітэктурнай базы Рphotobuildings; Сляпянская водная сістэма; Парк імя Чынгіза Айтматава.
Цікавыя факты Латвійскі эмігрант Юрый Аляксееў, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, адзін са сваіх палемічных артыкулаў супраць палітыкі дэкамунізацыі ў Латвіі пачаў з ухвалення ушанавання памяці Яна Райніса і іншых латышоў ў тапонімах МінскаЮрий Алексеев. Рижские названия в Минске: почему Беларусь помнит, а Латвия забыла? // Мінская праўда, 07.06.25.
Крыніцы
Спасылкі
Вуліца Яна Райніса на АТО.ВУ Вуліца Яна Райніса ў базе даных Геадзэн Вуліца Яна Райніса ў архітэктурнай базе Рphotobuildings Фотаграфіі вуліцы на сайце Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)