Цыля Дропкіна, Цыпойра Левіна-Дропкіна (Драбкіна; ) — яўрэйская паэтэса. Біяграфія Бацька Ёйсіф-Ёна Левін - гандляр лесам, рана памёр ад туберкулёзу. Цылю з меншай сястрой Сімай гадавала маці Фейга, якая паходзіла з вядомага роду Галадзец, мела мастацкі густ, вучыла дачок свецкім ведам. Да 8 гадоў вучылася з рабініхай, потым у рускай школе, у навазыбкаўскай гімназіі (ці бабруйскай). У 10 год напісала першыя вершы, па-руску. У 17 год паехала вучыцца ў Кіеў, пакахала Уры Гнесіна, але разам быць яны не маглі праз яго хваробу, сухоты. Пад яго ўплывам піша зноў. Яе верш «Пацалунак» у перакладзе на іўрыт ёсць у яго кнізе, выдадзенай пасмяротна. Разам з ім яна ездзіла ў Варшаву і жыла там некалькі месяцаў, давала заняткі, а ў студзені 1908 года была дома ў Бабруйску. У 1909 годзе выйшла замуж за бундаўца Самуіла-Шмаю Дропкіна (ён быў ураджэнцам Гомеля), нарадзіла сына, у лютым 1910 года муж мусіў уцякаць ад паліцэйскага праследавання ў ЗША, праз 2 гады яна з дзіцем выехала да яго. Жыла ў Нью-Ёрку. Тут нарадзіліся яшчэ 5 дзяцей — Джон (нар. 1910), Эстар (нар. 1913), Ліліян (нар. 1917), Генры (нар. 1921), Ева (нар. 1926), дачка Тамара памерла немаўлём.

Тут яна знаёміцца з пісьменнікамі, з 1917-18 года піша на ідышы, перакладае свае ранейшыя вершы. Дэбютуе ў 1920 годзе на старонках «Інзіх» і «Дзі нае вэлт», творы з’яўляліся ў іншых мадэрнісцкіх выданнях, у больш агульных «Форвэрц» і «Цукунфт». Яе падтрымлівалі Лесін і многія іншыя. Ёй належыць проза: апавяданні і раман «Два пачуцці». У 1935 выйшла яе адзіная кніга, вершы «Гарачы вецер». У 1943 годзе па смерці мужа напісала яго біяграфію. У старасці малявала акварэллю і алейнымі фарбамі, вучылася ў Art Students League. Апошні друкаваны твор з’явіўся ў красавіку 1953 года.

Дзеці выдалі яе зборнік пад іншай назвай «Вецер здалёку», дапоўнены вершамі і малюнкамі (1959).

Цікавыя факты Адзін верш захаваўся не ў рукапісе, а на аўдыязапісе.

Крыніцы

Літаратура Hellerstein, Kathryn and Anita Norich. «Celia Dropkin.» Shalvi/Hyman Encyclopedia of Jewish Women. 30 June 2025. Jewish Women’s Archive Drapkin Tsilye

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Паэты Беларусі