Пазіграфія — від ідэаграфічнага пісьма, зразумелага ўсім людзям. Напрыклад, нотнае пісьмо, арабскія лічбы і інш. Да пазіграфіі адносяцца таксама штучныя сістэмы перадачы думкі з дапамогай агульназразумелых знакаў (гл. Інтэрлінгвістыка, штучныя мовы). Адным з першых прапанаваў міжнароднае ідэаграфічнае пісьмо для запісу лагічных разважанняў Г.​Лейбніц («Аб мастацтве камбінаторыкі», 1666). У 2-й палове 20 ст. універсальны семантычны код быў распрацаваны на Беларусі В.​У.​Мартынавым. У межах інтэрлінгвістыкі пазіграфія першапачаткова разглядалася як штучная мова ў цэлым (не толькі пісьмо), як пазілалія — агульначалавечая мова, вынайдзеная людзьмі. У канцы 20 стагоддзя праблемы пазіграфіі па-новаму асэнсоўваюцца ў шматлікіх канцэпцыях «структуры прадстаўлення ведаў». Літаратура

Катэгорыя:Інтэрлінгвістыка