Арый Майсеевіч Пазоўскі () — расійскі дырыжор. Народны артыст СССР (1940).

Біяграфія Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1904, клас Л.Аўэра). З 1905 года дырыжор у Мінску, пазней у розных оперных тэатрах, у т. л. Оперным тэатры Зіміна ў Маскве (1908—10), у петраградскім Народным доме (1916—18). У 1923—28 гадах (з перапынкам) дырыжор, у 1943—48 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Вялікага тэатра ў Маскве, у 1936—43 у Ленінградскім т-ры оперы і балета. Яго інтэрпрэтацыі рус. класічных опер адметныя тонкім густам і філіграннай апрацоўкай дэталей. Сярод пастановак у Ленінградскім тэатры; «Казка пра цара Салтана» М.​Рымскага-Корсакава (1937), «Кармэн» Ж.​Бізэ (1938), «Іван Сусанін» М.​Глінкі (1939), «Чарадзейка» П.​Чайкоўскага (1941), «Емяльян Пугачоў» М.​Каваля (1942), «Ноч перад Калядамі» Рымскага-Корсакава (1943); у Вялікім тэатры — «Фауст» Ш.​Гуно (1924), «Валькірыя» Р.​Вагнера (1925), «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага (1927), «Іван Сусанін» (1945). Аўтар кнігі «Запіскі дырыжора» (2-е выданне, 1968). Сталінская прэмія (1941, 1942, 1943). Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Дырыжоры Расіі