Амброзія (Ambrosia) — род кветкавых раслін сямейства астравыя. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы (у іншых краінах — занесеныя). На Беларусі рэдка трапляюцца амброзія палыналістая (Ambrosia artemisiifolia) і амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida), магчымы знаходкі і іншых відаў, якія актыўна пашыраюцца ў Еўропе і з’яўляюцца каранцінным пустазеллем.
Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з галінастым сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце супраціўнае або чаргаванае: перыстарассечанае. Кветкі малапрыкметныя, у маленькіх аднаполых кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці (песцікавыя 2-кветныя). Плод — калючкаватая сямянка (адна расліна можа даваць да 90 000 сямянак). Пылок з кветак выклікае алергічныя захворванні: сянную ліхаманку, бранхіяльную астму і інш. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Пустазелле