Крушэнне парома MV Barima адбылося 18 ліпеня 2026 года каля 23:00 у Атлантычным акіяне, прыкладна за 11 км ад узбярэжжа Гаяны. Прычынай крушэння стала перакульванне судна вялікай хваляй. У выніку здарэння загінулі 73 чалавекі, 30 чалавек прапалі без вестак, былі выратаваны 76 чалавек. Здарэнне стала адной з найбуйнейшых марскіх катастроф у гісторыі Гаяны. У краіне была абвешчана трохдзённая жалоба.
Паром MV Barima даўжынёй 40 метраў быў пабудаваны ў Вялікабрытаніі ў 1939 годзе. Судна эксплуатавалася ў Гаяне больш за 40 гадоў, перавозячы пасажыраў і грузы паміж Джорджтаўнам, Мараваўнай, Мабарумай і Порт-Кайтумам. 18 ліпеня судна выйшла ў рэйс з Джорджтаўна ў напрамку Порт-Кайтума, маючы на борце 162 пасажыры, 17 членаў экіпажа і каля 200 тон грузу. Каля 23:00 судна падало сігнал бедства. Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння ў 2:30 19 ліпеня. Капітан і трое іншых членаў экіпажа выжылі, праведзеныя тэсты паказалі наяўнасць слядоў марыхуаны ў арганізме капітана і аднаго з членаў экіпажа, яны былі затрыманыя.
Крыніцы
Катэгорыя:Ліпень 2026 годаКатэгорыя:КараблекрушэнніКатэгорыя:Транспартныя здарэнні 2026 годаКатэгорыя:Падзеі 18 ліпеня