Рудрапраяг (, ) — горад у індыйскім штаце Утаракханд. Знаходзіцца на вышыні 895 м над узроўнем мора, за 90 км на захад ад Дэхрадуна. Насельніцтва (2011 г.) — 9 313 чал. Месціцца на адным з 5 месц зліцця ракі Алакнанда, якое шануецца вернікамі індуістамі. Лічыцца, што тут займаўся медытацыяй старажытны рышы Нарада, адзін з рэлігійных герояў Пуранаў.

Гісторыя У 1926 г. брытанскі паляўнічы Джым Корбет ліквідаваў каля горада леапарда-людажэра, пра што потым напісаў кнігу «Леапард з Рудрапраягу», якая карысталася папулярнасцю ў Індыі і Вялікабрытаніі.

У 1997 г. была створана асобная акруга Рудрапраяг у складзе штата Утаракханд.

Эканоміка Эканоміка горада і акругі заснавана пераважна на развіцці сферы паслуг і натуральнай сельскай гаспадарцы.

Спасылкі Афіцыйны сайт акругі Турызм Утаракханда Славутыя мясціны

Катэгорыя:Гарады Утаракханда