Палестра (ад ) — прыватная гімнастычная школа ў Старажытнай Грэцыі. Звычайна ў палестры займаліся хлопчыкі ва ўзросце 12—16 гадоў (на в. Самос была палестра для дарослых мужчын). Праграма навучання ў палестры ўключала бег, барацьбу, скачкі, кіданне дзіды і дыска (т.зв. сістэма пяцібор’я), гімнастычныя практыкаванні, плаванне. Палестры мелі адкрытыя пляцоўкі, гімнастычныя залы, басейны. Часам палестры існавалі пры гімнасіях. Літаратура

Катэгорыя:Антычная адукацыя