Карынф () — старажытнагрэчаскі поліс і сучасны горад на Істмійскім перашыйку, які злучае Сярэднюю Грэцыю і Пелапанес. Пасяленне з’явілася ў неаліце, каля 6000 да н.э.

Сучасны Карынф размяшчаецца ў 78 км ад Афін. Ён адбудаваны пасля землятрусу 1858 года. Насельніцтва: 35 тыс. чалавек.

Гісторыя У старажытнасці — горад-дзяржава (поліс). Заснаваны, верагодна, у 9 ст. да н.э. дарыйцамі. У 8—7 ст. да н.э. буйны гандлёвы і рамесніцкі цэнтр (вырабы з бронзы і керамікі), стварыў калоніі Сіракузы, Керкіра, Патыдэя і інш. У 7—6 ст. да н.э. дасягнуў найбольшага росквіту. У канцы 6 ст. да н.э. ўступіў у Пелапанескі саюз, удзельнічаў у грэка-персідскіх войнах 500—449 да н.э. Супярэчнасці паміж Афінамі і Карынфам былі адной з прычын Пелапанескай вайны (431—404 да н.э.). Вёў Карынфскую вайну (395—387 да н.э.). У 243 да н.э. ўвайшоў у Ахейскі саюз.

У 146 да н.э. захоплены і разбураны рымлянамі, у 46 да н.э. адбудаваны, з 27 да н.э. галоўны горад рымскай правінцыі Ахая. У 51 н.э. заснавана першая хрысціянская абшчына. У 395 разбураны вестготамі, у 521 — моцным землетрасеннем. Пасля аднаўлення (522—523) — крэпасць. З 1205 пад уладай Візантыі, у 1455—1822 у складзе Асманскай імперыі.

Сучасны Карынф адбудаваны за 6 км на паўднёвы захад ад старажытнага пасля моцнага землетрасення 1858 года. З 1896 года вядуцца рэіулярныя археалагічныя раскопкі.

Насельніцтва

Славутасці

Храм Апалона (каля 550 да н.э.). Рымская агара (15 н.э.). Грэчаскія і рымскія жыллёвыя кварталы, храмы, адэон, тэатр рымСкіх часоў. Антычныя і сярэдневяковыя ўмацаванні на гары Акракарынф. Руіны свяцілішча Пасейдона (5 ст. да н.э.). Руіны стадыёна пач. 4 ст. да н.э. Руіны рымскага тэатра і тэрмаў. Крэпасць Юстыніяна 6 ст., рэшткі антычных і сярэдневяковых абарончых збудаванняў.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Грэцыі