"Цяжар белага чалавека", арыгінал анг. "The White Man's Burden" (1899) — верш Рэдзьярда Кіплінга пра Філіпіна-амерыканскую вайну (1899–1902), у якім Злучаныя Штаты заклікаюць усталяваць каланіяльны кантроль над філіпінскім народам і яго краінай.

У вершы «Цяжар белага чалавека» Кіплінг ухваляў амерыканскую анексію і каланізацыю Філіпінскіх астравоў, набытых пасля трохмесячнай іспана-амерыканскай вайны (1898 г.). Як паэт- імперыяліст, Кіплінг заклікаў амерыканскага чытача і слухача ўзяць на сябе імперскую справу, але папярэджваў пра асабістыя выдаткі, якія трэба вытрымаць і заплаціць пры пабудове імперыіZwick, Jim. "'The White Man's Burden' and Its Critics". American Social History Project. SHEC: Resources for Teachers. Archived from the original on 5 December 2022. Retrieved 12 June 2025..

Тым не менш, амерыканскія імперыялісты разумелі фразу «цяжар белага чалавека» як апраўданне імперскага заваявання як цывілізацыйнай місіі, ідэалагічна звязанай з філасофіяй кантынентальнай экспансіі "прызначанага лёсам" 19 стагоддзя. Паколькі цэнтральным матывам верша з'яўляецца перавага белых мужчын, яго доўгі час крытыкавалі як расісцкі верш. Непасрэныя спасылкі і крытыка такіх поглядаў знаходзяцца у тым ліку ў творах М. Твэна і Дж. Оруэла.

Спасылкі

Кіплінг, Рэдзьярд (1903 ). «Цяжар белага чалавека» ў «Пяці нацыях» . Нью-Ёрк: Doubleday, Page, & Co. у https://librivox.org/search?title=The+White+Man%27s+Burden&author=KIPLING&reader=&keywords=&genre_id=0&status=all&project_type=either&recorded_language=&sort_order=catalog_date&search_page=1&search_form=advanced

Катэгорыя:Імперыялізм Катэгорыя:Творы 1899 года