Бітва пад Соламі — адна з бітваў паўстання Касцюшкі, якая адбылася 26 чэрвеня 1794 года і скончылася паразай войска паўстанцаў.
Сутыкненне адбылося, калі войска паўстанцаў (каля 4000 чалавек пад камандаваннем генерала Я. Ясінскага), якое рухалася на Ашмяны, сутыкнуліся з расійскімі войскамі, размешчанымі лагерам каля Солаў . Расіяне разгарнулі свае сілы ў двух лагерах на процілеглых берагах ракі Ашмянка . Асноўныя польскія сілы адкінулі расійскі авангард, прасунуліся каля Жупранаў, у бок Солаў, а затым атакавалі большы расійскі лагер, размешчаны на левым беразе. Пасля жорсткай бітвы генерал Ясінскі захапіў Солы. Тым часам асобны атрад палкоўніка С. Грабоўскага (полк касінераў, 200 кавалерыстаў і 2 гарматы) пераправіўся на правы бераг ракі і атакаваў меншы расійскі лагер. Расійцы адступілі пад ціскам Ясінскага, пераправіліся на другі бераг, знішчыўшы пераправы за сабой, і атакавалі войскі Грабоўскага. Адрэзаны ген. Ясінскі не змог прыйсці на дапамогу аддзеленаму атраду, у выніку чаго сілы Грабоўскага былі разбітыя і страцілі гарматы.
Увечары паўстанцы адышлі ў Слабодку, а на наступны дзень — у Шумск.
Катэгорыя:Бітвы паўстання 1794 года Катэгорыя:Падзеі 26 чэрвеня