Мікалай Герасімавіч Памялоўскі (; ) — рускі пісьменнік.

Біяграфія Скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю (1857). Некаторы час вольнаслухач Пецярбургскага ўніверсітэта. Друкаваўся з 1859 года. У дылогіі «Мяшчанскае шчасце» і «Молатаў» (абедзве аповесці 1861) стварыў вобразы разначынцаў. Кнігі «Нарысы бурсы» (1862—63, незавершана) пра норавы і побыт бурсы. Аўтар рамана «Брат і сястра» (фрагменты апублікаваны ў 1864), нарысаў, артыкулаў на педагагічныя тэмы і інш. Яго творчасці ўласцівы тонкая назіральнасць, уменне ствараць яркія характары, выкарыстанне прыёмаў гратэску, выразная мова. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі