Панарыцый — вострае гнойнае запаленне тканак пальцаў. Часцей узнікае пры інфіцыраваных мікратраўмах (ранкі, трэшчыны, уколы і інш.). Звычайна бывае на пальцах рукі, радзей ступні. Узбуджальнікі — стафілакок, стрэптакок, змешаная інфекцыя, зрэдку гніласная (ранкі ад укусаў). Адрозніваюць панарыцый паверхневы (скурны, паз- і падпазногцевы, падскурны) і глыбокі (сухажыльны, касцявы, сустаўны, лімфатычны, пандактыліт). Прыкметы: моцны боль, ацёк і гіперэмія пальцаў. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, хірургічнае.
Літаратура
Катэгорыя:Інфекцыйныя захворванні