Пангамавая кіслата, таксама вітамін B15 — эфір D-глюконавай і дыметыламінавоцатнай кіслот. Актывізуе працэс пераносу кіслароду і дыхальных ферментаў (павялічвае ўстойлівасць чалавека і жывёл да кіслароднага галадання). Удзельнічае ў рэакцыях метыліравання, дзе з’яўляецца донарам метыльных груп пры біясінтэзе шэрагу біялагічна актыўных рэчываў і стэроідных гармонаў, нармалізуе тлушчавы абмен. У крышталічным выглядзе вылучана з рысавага вотруб’я, дражджэй, крыві, печані. Кальцыевую соль пангамавай кіслаты выкарыстоўваюць у медыцыне. Літаратура
Катэгорыя:Оксікіслоты