Фрыдрых Адольф Панет (; ) — аўстрыйска-брытанскі хімік, адзін з пачынальнікаў радыяхіміі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1947).
Біяграфія Сын аўстрыйскага фізіёлага Ёзэфа Панета. Вучыўся ва ўніверсітэтах Мюнхена, Глазга і Вены (доктар філасофіі, 1910). У 1912—18 гадах у Інстытуце радыю ў Вене, з 1919 года выкладаў у розных універсітэтах Еўропы, пасля прыходу да ўлады нацыстаў, з 1933 года ў Вялікабрытаніі. З 1953 года — дырэктар Інстытута хіміі М.Планка (г. Майнц, Германія). Навуковыя працы па радыяхіміі, геахіміі, даследаванні метэарытаў. Прапанаваў метад ізатопных індыкатараў (разам з Дз. Хевешы, 1913). Сфармуляваў правіла суасаджэння радыеактыўных элементаў (правіла Фаянса — Панета). Устанавіў абсалютны ўзрост метэарытаў, з дапамогай распрацаванага ім метаду вызначэння колькасці гелію ў іх. Атрымаў і ідэнтыфікаваў свабодныя метыльныя радыкалы (1929). Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Хімікі Аўстрыі