Панікуліт — запаленне падскурнай тлушчавай клятчаткі. Бывае на месцах ін’екцый масленых раствораў і траўмаў, выклікаецца інфекцыйнымі хваробамі (напрыклад, брушны тыф), інтаксікацыямі і іншымі фактарамі. Пры панікуліце ў падскурнай тлушчавай клятчатцы развіваюцца вузлы, адбываецца атрафія тлушчавай тканкі ў зоне вузла. Спецыфічнага лячэння не існуе. Выкарыстоўваецца супрацьзапаленчая тэрапія НСЗС або (у цяжкіх выпадках) глюкакартыкоіды і імунасупрэсары.

Літаратура

Катэгорыя:Запаленне