Пантатэнавая кіслата, вітамін B5 — прадукт злучэння β-аланіну з пантоевай кіслатой. Водарастваральная. У клетках жывёл і раслін уваходзіць у састаў каферменту A, які прымае ўдзел у найважнейшых рэакцыях абмену рэчываў. Сінтэзуецца зялёнымі раслінамі, мікраарганізмамі, у т. л. кішэчнай мікрафлорай. Недахоп пантатэнавай кіслаты ў арганізме выклікае запаволенне росту, пашкоджанне скуры, пасівенне валасоў, парушэнне дзейнасці нервовай сістэмы і страўнікава-кішачнага тракту. У чалавека сутачная патрэбнасць у пантатэнавай кіслаце (10 мг) задавальняецца пры харчаванні (пантатэнавая кіслата ёсць у дражджах, капусце, малацэ, моркве, печані, яйках і інш.). Кальцыевую соль пантатэнавай кіслаты выкарыстоўваюць у медыцыне пры парушэннях абменных працэсаў, недастатковасці кровазвароту, алергічных станах і інш. Літаратура
Катэгорыя:Вітаміны групы B