Анатоль Міхайлавіч Пап () — беларускі геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1976), прафесар (1993).

Біяграфія Скончыў Жытомірскі лесатэхнічнч тэхнікум (1941), Кіеўскі ўніверсітэт (1950).

У 1944—1945 — у Валынскай геалагічнай экспедыцыі (калектар, прараб); у 1950—1956 — ва Усесаюзным Магаданскім навукова-даследчым інстытуце золата і рэдкіх металаў (малодшы навуковы супрацоўнік); з 1957 — у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце (1957—1980; старшы навуковы супрацоўнік, у 1965—1977 — загадчык сектара геалогіі дакембрыя, у 1977—1980 — загадчык аддзела цвёрдых карысных выкапняў); з 1980 — у Інстытуце геалагічных навук АН БССР (у 1980—1990 — загадчык лабараторыі петраграфіі і металагеніі крышталічнага фундамента, у 1990—2000 — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі ранняга дакембрыя).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па структуры рудных радовішчаў, петралогіі і петрахіміі дакембрыйскіх комплексаў, стратыграфіі і геахраналогіі дакембрыйскіх утварэнняў. У 1964 вылучыў шчучынскую і жыткавіцкую серыі, якія ў 1981 былі ўключаны ў рабочую стратыграфічную схему архея і пратэразою Беларусі і да гэтага часу захоўваюць сваё значэнне, выканаў фармацыйны аналіз, геолага-структурнае раянаванне крышталічнага падмурку Беларусі і ўстанавіў этапы яго развіцця ў раннім дакембрыі. З ягоным удзелам, як і з улікам яго матэрыялаў, былі складзены многія карты (геалагічныя, тэктанічныя, прагнозна-металагенічныя) дакембрыйскага падмурка не толькі Беларусі, але і ўсяго падмурка Рускай пліты.

Асноўныя навуковыя працы Магматические и метаморфические комплексы докембрия БССР (1962) Кристаллический фундамент Белоруссии. М., 1977 Нижний докембрий Беларуси. Мн.б 1996 Геология Беларуси. Мн., 2001 (у суаўтарстве)

Крыніцы

Літаратура

Анатолий Михайлович Пап (к 100-летию со дня рождения)

Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Геолагі Беларусі