Іван Георгіевіч Папаскіры (; ) — абхазскі пісьменнік. Народны пісьменнік Абхазіі (1977).
Біяграфія Друкаваўся з 1926 года. Аўтар зборнікаў «Апавяданні» (1956), «Апавяданні маёй бабулі» (1977), аповесці «Чалавек і Радзіма» (1979), першага абхазскага сацыяльна-бытавога рамана «Тэмыр» (1937), эпапеі «Жаночая годнасць» (кнігі 1—3, 1949—63, першапачатковая назва «Шлях Хімур», 1948), рамана «Каля падножжа Эрцаху» (1953). Яго творчасць адыграла значную ролю ў станаўленні абхазскай прозы і літаратурнай мовы.
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Абхазіі