Лаэ () — горад у Папуа — Новай Гвінеі.

Гісторыя Заснаваны ў 1920-я гады ў раёне золатаздабычы, на месцы нямецкай місіянерскай станцыі Леэ (Lehe). Назва пасёлка была зменена на Лаэ. У 1935 годзе насельніцтва Лаэ складалася з крыху больш за сотню аўстралійцаў, якія працаваліпераважна ў авіяцыі і абслугоўванні залатых капалняў у Какодзе.

2 ліпеня 1937 года з Лаэ ў свой апошні палёт адправілася славутая амерыканская лётчыца Амелія Эрхарт.

Падчас Другой сусветнай вайны, з 1941 па 1943 год, у Лаэ базаваліся японскія знішчальныя часткі. У гэты ж перыяд, у выніку налётаў саюзнай авіяцыі, горад быў разбураны. Аднаўляўся вакол старога аэрапорта, які больш не выкарыстоўваўся. Узлётна-пасадачная паласа аэрадрома захавалася да нашага часу.

У 1991 годзе ў Лаэ і Порт-Морсбі праходзілі спаборніцтвы Паўднёваціхаакіянскіх гульняў.

Насельніцтва

Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі