Паводка раніцай 26 жніўня 2026 года здарылася ўздоўж ракі Трысулі ў Непале і Кітаі, затапіла дзясяткі населеных пунктаў у раёнах Расува і Нувакот, а таксама раён пагранпераходу Г’іронг. Прычынай стаў апоўзень ледавіка, гэта выклікала ўтварэнне магутнай высакахуткаснай паводкавай хвалі. Станам на пачатак верасня 2026 года загінулвмі лічацца каля 1400 чал. у Непале і Кітаі, яшчэ больш зніклых без вестак.

Прычыны Міністр замежных спраў Непала Шышыр Ханал заявіў, што, паводле першапачатковай ацэнкі, землятрус выклікаў лавіну, якая і стала прычынай паводкі. Геалагічная служба ЗША зарэгістравала землятрус магнітудай 4,4 у Тыбеце прыкладна за 25 км ад мяжы Непала і Кітая. Паводле часу землятрусу, зафіксаванага Нямецкім даследчым цэнтрам геанавук, і часовай адзнацы на запісе з камеры назірання на адным з памежных пераходаў у Тыбеце, паміж гэтымі падзеямі прайшло 7 хвілін. Прадстаўнік Міжнароднага цэнтра комплекснага развіцця горных раёнаў паведаміў, што апоўзень заблакаваў рэчышча ракі Лхендэ і выклікаў «каскадную паводку» ўніз па цячэнні рэк Бхотэ-Кашы і Трысулі. Узровень вады на адным з участкаў ракі Трысулі падняўся на 9 метраў за паўгадзіны.

Здымкі са спадарожніка паказалі абрушэнне значнай часткі ледавіка на вышыні каля 5 тыс. м.; частка, якая адкалолася, абрынулася на 1 200 м па рэчышчы ракі, збіраючы па шляху камяні і дновыя адклады. Геалагічная служба ЗША ўдакладніла, што менавіта абвальванне ледавіка выклікала зарэгістраваную сейсмічную падзею. Паводка, у адрозненне ад паводак выкліканых дажджамі, аказалася нечаканай.

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыя Непала Катэгорыя:Жнівень 2026 года Катэгорыя:Падзеі 26 жніўня Катэгорыя:Катастрофы 2026 года Катэгорыя:Паводкі