Анто́ні Піё́ра (Пюра, ; ) — беларускі шляхціч, уладальнік маёнтка Пагосцішча Аршанскага павета, удзельнік і ахвяра рэпрэсій падчас паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду. З 1861 года Антоні Піёра служыў на пасадзе міравога пасрэдніка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні; ; ; ; . Будучы землеўладальнікам, меў ва ўласнасці маёнтак Пагосцішча.
Удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў У канцы красавіка 1863 года на тэрыторыі Аршанскага павета пачаў дзейнічаць паўстанцкі атрад пад камандаваннем Ігната Будзіловіча. 26 красавіка 1863 года паміж паўстанцамі і пераследаваўшымі іх расійскімі войскамі адбылася сутычка паблізу селішча Пагосцішча. Расійскімі афіцэрамі адзначалася, што паўстанцы перад боем знаходзіліся ў маёнтку Піёры; . У выніку бою атрад быў разбіты, а частка паўстанцаў узятая ў палон, у тым ліку фігурант спісаў палонных мяцежнікаў Марцін Піёра, імаверна, сваяк уладальніка маёнтка.
За сувязі з паўстанцамі і падтрымку антыўрадавага выступу Антоні Піёра быў арыштаваны расійскімі ўладамі і прыцягнуты да ваенна-судовай адказнасці.
Прысуд і ссылка Разбіральніцтва па справе міравога пасрэдніка скончылася жорсткім прысудам. У красавіку 1864 года канфірмацыяй віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва Антоні Піёра быў прысуджаны да пазбаўлення ўсіх правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на катаргу ў крэпасцях тэрмінам на 10 гадоў.
Неўзабаве пасля вынясення прысуду асуджаны быў адпраўлены з Беларусі на месца адбыцця ссылкі. Ягоны маёнтак Пагосцішча ў далейшым быў канфіскаваны на карысць расійскай дзяржавы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Асобы, чые маёнткі былі канфіскаваны ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Ссыльныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Постаці Аршанскага павета