Парамецыі (Paramecium), туфелькі — род прасцейшых атраду роўнараснічных (або плёначнаротых) тыпу інфузорый. Каля 20 відаў. Пашыраны ўсюды, жывуць у прэсных, радзей у саланаватых водах. Найбольш вядомыя бурсарыя (Paramecium bursaria), туфелька залацістая (Paramecium aurelia), туфелька хвастатая (Paramecium caudatum). Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў. Для бурсарыі характэрны ўнутрыклетачны сімбіёз з аднаклетачнымі зялёнымі водарасцямі — зоахларэламі.
Даўжыня да 0,3 мм. Цела падоўжана-авальнае, мае 3-слаёвую абалонку (пелікула). Раснічкі (10—15 тысяч) размеркаваны раўнамерна. У эктаплазме размешчаны трыхацысты (для абароны і нападу), у эндаплазме — ядры (макра- і мікрануклеусы), скарачальныя і стрававальныя вакуолі. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам. Бясполае размнажэнне (дзяленне) чаргуецца з палавым працэсам (кан’югацыя). Выкарыстоўваюць ў біяхімічных, генетычных, цыталагічных і іншых даследаваннях; корм для рыб.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Інфузорыі