Драўняны вугаль — сітаваты высокавугляродзісты прадукт піролізу драўніны. З 1 м³ сыравіны атрымліваюць 140—180 кг драўнянага вугалю, шчыльнасць якога залежыць ад віду драўніны: найменшая 260 кг/м³ (елка), найбольшая 380 кг/м³ (бяроза). Яго элементны склад вызначаецца тэмпературай піролізу, напрыклад, прамысловы драўняны вугал (піроліз пры 450—550 °C) мае 80—92 % вугляроду, 4—4,8 % вадароду, 5—15 % кіслароду. Выкарыстоўваюць у вытворчасці актыўнага вугалю, крышталічнага крэмнію, серавадароду, як паліва ў побыце (цеплата згарання 30—35 МДж/кг).

Літаратура

Катэгорыя:Паліва