Карбіды — злучэнні вугляроду з металамі, а таксама крэмніем і борам.

Паводле тыпу хімічнай сувязі падзяляюць на іонныя (карбіды шчолачных і шчолачназямельных металаў, рэдказямельных элементаў, актыноідаў і алюмінію), кавалентныя (карбіды бору і крэмнію карбід) і металападобныя (карбідв пераходных металаў IV—VII груп перыядычнай сістэмы элементаў, а таксама жалеза, кобальту, нікелю). Пры пакаёвай тэмпературы крохкія цвёрдыя рэчывы. Іонныя карбіды раскладаюцца вадой з вылучэннем метану, ацэтылену ці сумесі вуглевадародаў (напрыклад, кальцыю карбід). Кавалентныя і металападобныя карбіды тугаплаўкія, гарачаўстойлівыя, хімічна інертныя, маюць высокую цвёрдасць, найбольшыя — у карбідаў бору (Бору злучэнні), крэмнію і берылію. Атрымліваюць узаемадзеяннем элементаў ці аксідаў металаў з вугляродам у вакууме або інертным асяроддзі пры высокіх тэмпературах; металатэрмічным спосабам — аднаўленнем аксідаў металаў магніем, кальцыем ці алюмініем у прысутнасці вугляроду. Выкарыстоўваюць для атрымання цвёрдых сплаваў (карбіды вальфраму WC, тытану TiC, танталу TaC і інш.), гарачаўстойлівых і гарачатрывалых кампазіцыйных матэрыялаў, як аднаўляльнікі і каталізатары.

Літаратура

Катэгорыя:Карбіды