Жак Кюры (; ) — французскі фізік, разам з братам П'ерам Кюры адкрыў п’езаэлектрычнасць у 1880—1881 гадах.
Біяграфія Займаўся даследаваннем крышталяў у мінералагічнай лабараторыі Сарбоны. У 1880 годзе Жак і П’ер Кюры адкрылі п’езаэлектрычны эфект — утварэнне электрычных зарадаў пад дзеяннем ціску ў крышталях цукру, турмаліна, кварца, тапаза і сегнетавай солі. У 1881 годзе яны адкрылі супрацьлеглы эфект — дэфармацыю крышталяў-п’езаэлектрыкаў пад дзеяннем электрычнага поля. Гэта дазволіла выкарыстоўваць кварц як пераўтваральнік электрычных ваганняў у гукавыя. Тэхнічныя распрацоўкі п’езаэлектрычнасці прывялі да стварэння малагабарытных выпраменьвальнікаў і прымачоў ультрагуку.
У 1883 годзе пераехаў у Манпелье і займаўся мінералогіяй ва ўніверсітэце. Крыніцы
Катэгорыя:Фізікі Францыі