Жорж Урбэн (; ) — французскі хімік. З 1921 года — член Французскай Акадэміі навук.
Біяграфія У 1894 годзе скончыў Школу індустрыяльнай фізікі і хіміі ў Парыжы. У 1895—1899 гадах працаваў у Парыжскім універсітэце, затым на працягу 5 гадоў — у Генеральнай электрычнай кампаніі. Чытаў лекцыі ў Школе індустрыяльнай фізікі і хіміі. З 1906 года — прафесар Парыжскага ўніверсітэта. У 1908 годзе абраны рэктарам Парыжскага ўніверсітэта. З 1928 года — дырэктар Інстытута хіміі.
Асноўнай вобласцю навуковых інтарэсаў з’яўлялася вывучэнне фізіка-хімічных уласцівасцей рэдказямельных металаў. У 1907 годзе даказаў, што ітэрбій, адкрыты Ж. Ш. Г. дэ Марыньякам у 1878 годзе, уяўляе сабой сумесь двух рэдказямельных элементаў. За адным з іх прапанаваў захаваць назву ітэрбій. Іншы элемент атрымаў назву лютэцый у гонар старажытнарымскай назвы сталіцы Францыі. Удасканаліў метады падзелу рэдказямельных элементаў. Распрацаваў тэхналогію дробавай крышталізацыі. З 1912 годзе пачаў займацца хіміяй комплексных злучэнняў. З 1925 года галоўным напрамкам яго работ былі даследаванні будовы малекул, развіццё тэорыі валентнасці. У 1926—1928 гадах — Прэзідэнт Французскага хімічнага таварыства.
Крыніцы
Катэгорыя:Хімікі Францыі