Кавадла — апорная кавальская прылада для халоднай і гарачай апрацоўкі металаў метадамі пластычнай дэфармацыі. З’яўляецца адной з галоўных прылад-прынад для кавальскай апрацоўкі металаў; уяўляе сабой масіўную металічную апору, на якой куюць металічныя нарыхтоўкі; апора, як правіла, замацоўваецца нерухома на драўлянай калодзе.
Кавадла можа таксама прымяняцца як своеасаблівы перкусійны музычны інструмент (нямецкі гурт «»).
Будова і ўжыванне кавадлаў Кавадла — масіўны металічны куб з адным ці двума рагамі і плоскай паверхняй, на якой і адбывалася галоўная фармоўка кавальскіх вырабаў. Старажытныя самаробныя кавадлы мелі выгляд масіўнага блока з крычнага жалеза з большага апрацаванага ў выглядзе шасцігранніка з плоскай паверхняй S. 11.
У будове кавадлаў розных тыпаў галоўнымі элементамі з’яўляюцца:
рог; налічнік з адтулінамі (квадратная і круглая); прыступка аснова з «лапамі».
Рог выкарыстоўваецца для выпроствання ці скручвання каванага металу. Выгіб рога дазваляе надаваць нарыхтоўцы выгібы рознага памеру.
Прыступка — гэта частка, якая знаходзіцца паміж рогам і налічнікам. У адрозненне ад тарца, прыступка павінна мець вострыя, а не закругленыя краі. Прыступка выкарыстоўваецца для рассякання металу ўдарам молата.
Квадратная адтуліна выкарыстоўваецца для замацавання падручных прылад. Можна ўсталяваць і разнастайныя іншыя формы, з дапамогай якіх можна выбіваць розныя фігуры са сталі.
Круглая адтуліна — гэта тып , які падтрымлівае невялікія нарыхтоўкі пры іх прабіванні (напрыклад, пры вырабе падкоў). Гэтая адтуліна дазваляе прайсці праз метал, не рызыкуючы пашкодзіць паверхню кавадла. Таксама яго можна выкарыстоўваць для ўсталёўкі прылад.
Ніжнія вуглы мелі спецыяльныя выступы-лапы, за якія кавадла з дапамогай жалезных гакаў мацавалі на масіўнай, укапанай у зямлю калодзе. С. 55.
Больш старыя, прымітыўныя аднарогія кавадлы без лап устанаўлівалі ў глыбокую прамавугольную ямку, выдзеўбаную ў калодзе, і фіксавалі клінамі. Калі ямку рабілі не ў цэнтры калоды, а збоку, для мацавання кавадла калоду па верхнім краі сцягвалі жалезным абручом.
Тыпы кавадлаў
Па канструкцыі кавадлы бываюць наступных тыпаў:
бязрогія: ДАСТ 11396-75, маса — 96-200 кг; аднарогія: ДАСТ 11397-75, маса — 70-210 кг; двухрогія: ДАСТ 11398-75, маса — 100—270 кг; аднарогія кансольныя: ДАСТ 11399-75, маса — да 95 кг; шперакі: ДАСТ 11400-75, маса — да 30 кг.
Кавадлы ўсіх тыпаў рэкамендуецца вырабляць са сталі 45Л з наступнай налічніка і рагоў да цвёрдасці 340—477 НВ, а шпаракі — да 41,5-46,5 НRС.
Крыніцы
Літаратура
. С. 55 — 56
Катэгорыя:Кавальства Катэгорыя:Металаапрацоўка Катэгорыя:Інструменты