Ацэталі — арганічныя злучэнні, вытворныя гідратаваных альдэгідаў, RCH (OR1)2. Бясколерныя вадкасці з прыемным пахам, растваральныя ў арганічных растваральніках, нерастваральныя ў вадзе. Устойлівыя да шчолачаў, у прысутнасці кіслот гідралізуюцца да альдэгідаў. Уступаюць у рэакцыі далучэння і замяшчэння. Атрымліваюць ацэталізацыяй — узаемадзеяннем альдэгідаў са спіртам ці ортаэфірамі. Выкарыстоўваюць як растваральнікі, пестыцыды (напрыклад, ацэталь акралеіну), духмяныя рэчывы ў парфумерыі, пластыфікатары. У невялікай колькасці ёсць у моцных вытрыманых вінах, паляпшаюць іх букет. Літаратура
Катэгорыя:Ацэталі Катэгорыя:Простыя эфіры