Павел Ільіч Ціханаў () — расійскі і беларускі артыст оперы (бас), вакальны педагог і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1940).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1877 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў Імператарскім Санкт-Пецярбургскім універсітэце (1896—1900), пасля чаго браў урокі спеваў. Вышэйшую музычную адукацыю атрымаў у Адэскай кансерваторыі.

З'яўляўся салістам оперы Народнага дома ў Санкт-Пецярбургу, а таксама працаваў у оперных тэатрах Кіева і Адэсы. З 1911 па 1928 гады быў салістам Вялікага тэатра ў Маскве. Супрацоўнічаў з Опернай студыяй пад кіраўніцтвам К. С. Станіслаўскага.

Павел Ціханаў зрабіў значны ўнёсак у станаўленне беларускай вакальнай школы. Ён выкладаў з 1933 года ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1939 годзе па яго ініцыятыве пры кансерваторыі была створана оперная студыя, якая дапамагла выхаваць першыя пакаленні прафесійных нацыянальных выканаўцаў і заклала падмурак для развіцця беларускага опернага мастацтва.

Напярэдадні акупацыі ў 1941 годзе пакінуў Мінск, пешкі дайшоў да Магілёва, адкуль эвакуаваўся ў Варонежскую вобласць. Быў накіраваны ў Саратаў загадваць аб'яднанымі кафедрамі Маскоўскай і Саратаўскай кансерваторый.

Памёр у 1944 годзе.

Літаратура Івашкоў Л. П. З гісторыі вышэйшай вакальнай адукацыі ў сучаснай Беларусі (Прафесар П. І. Ціханаў /1877 — 1944/) / Л. П. Івашкоў // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навукова-тэарэтычны часопіс. — 2005. — № 6. — С. 99-103.