Вухналь (ад ), таксама падкоўны гвозд, вухналік — плоскі цвік з каванага жалеза, якія выкарыстоўваюцца для мацавання падковы да капыта. Існуюць таксама медныя вухналі з антымікробнымі ўласцівасцямі.

Вухналі маюць даўжыню прыблізна ад 41 да 80 міліметраў, з моцна канічным стрыжнем, які мае прастакутнае шырынёй ад чатырох да пяці міліметраў і таўшчынёй ад аднаго да двух міліметраў, а таксама тонкую галоўку, якая выступае з стрыжня. Наканечнік мае скошаную з бакоў выемку.

Галоўка капыта мае канічную форму, падобную да . Калі вухналь убіты, яго кончык выступае ўбок з капыта, што дазваляе яму сагнуцца ў выглядзе заклёпкі і надае падкове больш трывалую фіксацыю.

Выраб Для адкоўвання цвікоў, у тым ліку вухналёў, служыла гваздзельня (гваздзярня, гваздзёўніца) — жалезны брус з адтулінамі розных дыяметраў. С. 58. Гваздельню клалі на дзірку ў кавадле, у патрэбную адтуліну ўстаўлялі разагрэты завостраны кавалак прута адпаведнай таўшчыні і фармавалі плешку цвіка. С. 59.

Выкарыстанне Звычайна падкова мела шэсць адтулін і два канцы-шыпы на краях, каб абхапіць капыт па перыметру. Справай прафесійнага кавальскага гонару было зрабіць падкову з мінімальнай турботай для каня.

Калі вухналь пашкоджвае капыта, гэта можа прывесці да стану, вядомага як .

У культуры Палае ў горане агонь Каваль, рукасты і рахманы, Загад выконвае вацьпана: Каб не кульгаў любімы конь.

Кавадла, малаток, чакан. Нішто яму — скаваць падкову, Вухналь — і той ужо гатовы, — Хай задаволіцца вацьпан. Святлана Куль. «Кароль і каваль»''«Кароль і каваль»

Пімен Панчанка выкарыстоўвае вобраз вухналёў у аднайменным вершы як сімвал юнацкіх успамінаў, якія колюць сэрца.

Крыніцы

Катэгорыя:Цвікі