Гарадзішча — помнiк археалогii перыяду ранняга жалезнага веку (другая чвэрць I тысячагоддзя да н.э.) у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, паміж вёскамі Чыжаха (0,2 км) і Бычын (0,3 км).

Гарадзішча размешчана на правым беразе р. Бярэзіна, пры ўпадзенні ў яе ручая, ва ўрочышчы Гарадок. Вышыня над поймай каля 10 м. Пляцоўка памерам 110 на 102 м, умацавана 2 дугападобнымі валамі вышынёй да 2 м і равамі глыбінёй 2,5 м. У паўднёвай частцы пляцоўкі вал моцна разбураны, на краях захаваліся рэшткі траншэй часоў Вялікай Айчыннай вайны. Вядома з 1893 г. Абследавалі ў 1929—1930 гг. І. Р. Калодкін і М. М. Канвісораў, у 1931 г. А. М. Ляўданскі, у 1963 г. Л. Д. Побаль, у 1979 г. Т. С. Бубенька. У 1990 і 1991 гг. А. У. Ільюцік даследавала 176 м².

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Гарадзішчы Бярэзінскага раёна