Архонскія надпісы — пісьмовыя помнікі цюркамоўных народаў 7—11 стагоддзяў. Адкрыты ў канцы 17 — пачатку 18 стагоддзяў у вярхоўях Енісея і на р. Архон (Манголія). Дэшыфраваны і прачытаны ў канцы 19 стагоддзя. Зроблены рунічным пісьмом на скалах, камянях, збудаваннях, асобных рэчах (эпітафіі, гістарычна-біяграфічныя тэксты, памятныя надпісы), захаваліся тэксты на паперы (юрыдычныя дакументы, рэлігийныя тэксты). Вядомы 7 груп архона-енісейскіх надпісаў: ленска-прыбайкальская (плямёны курыкан), енісейская (Кыргызскі каганат), мангольская (Усходне-цюркскі каганат), алтайская (Заходне-цюркскі каганат), усходне-туркестанская (Уйгурскі каганат у Манголіі), сярэднеазіяцкая (Уйгурская дзяржава ва Усходнем Туркестане) і ўсходнеўрапейская (хазары і печанегі). Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Манголіі