Арфведсаніт (ад прозвішча шведскага хіміка Юхана Арфведсана) — мінерал, манаклінны шчолачны амфібол NaNa2(Mg;Fe)4Fe(OH)2(Si4O11). Натрый можа замяшчацца кальцыем. Утварае прызматычныя крышталі, прамянёва-шаставатыя агрэгаты, зерні. Колер цёмна-зялёны да чорнага. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цвёрдасць 5,5—6. Шчыльнасць 3,4—3,5 г/см³. Пародаўтваральны мінерал. Пашыраны ў масівах нефелінавых сіенітаў і іх пегматытах, некаторых шчолачных гранітах, метасаматытах і карбанатытах.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Мінералы жалеза