Аляксей Яўгенавіч Ліхачоў (; ) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» з 2016 года.
Біяграфія Нарадзіўся 23 снежня 1962 года ў горадзе Арзамас-75 (цяпер — Сароў).
Адукацыя У 1985 годзе скончыў радыёфізічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. І. Лабачэўскага. У 1998 годзе скончыў эканамічны факультэт гэтага ж універсітэта.
У 1999 годзе ў Ніжагародскім дзяржаўным універсітэце абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кіраванне інвестыцыямі ва ўмовах фарміравання рыначных адносін».
Мае ступень доктара эканамічных навук. У 2006 годзе ва Усерасійскай акадэміі знешняга гандлю абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Эканамічная дыпламатыя Расіі ва ўмовах глабалізацыі».
Дзейнасць У 1985—1987 гадах — інжынер Горкаўскага навукова-даследчага прыборабудаўнічага інстытута. Займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю. У 1987—1988 гадах — сакратар камітэта ВЛКСМ Горкаўскага навукова-даследчага прыборабудаўнічага інстытута, у 1988—1992 гадах — Горкаўскага гаркама ВЛКСМ.
У 1992—2000 гадах — кіраўнік Ніжагародскай сацыяльна-прамысловай страхавой кампаніяй «Аваль»; дэпутат гарадскога Савета народных дэпутатаў горада Ніжняга Ноўгарада; саветнік губернатара Барыса Нямцова па пытаннях страхавання і інвестыцый.
У 1997—2000 гадах — дэпутат гарадской думы Ніжняга Ноўгарада. 31 мая 2000 дэпутацкія паўнамоцтвы Сяргея Кірыенка ў Дзярждуме былі датэрмінова спыненыя ў сувязі з прызначэннем паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе, і 23 чэрвеня 2000 яго дэпутацкі мандат быў перададзены Аляксею Ліхачову (першы падобны выпадак у гісторыі Дзярждумы).
З 2000 — сустаршыня Ніжагародскага рэгіянальнага аддзялення партыі «Саюз правых сіл», дэпутат Дзяржаўнай думы III і IV скліканняў. Да 2007 года складаўся ў СПС, нават будучы ў складзе фракцыі «Адзінай Расіі».
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2000 годзе быў упаўнаважаным па правядзенні выбарчай кампаніі кандыдата Уладзіміра Пуціна па Ніжагародскай вобласці.
Быў членам Камітэта парламенцкага супрацоўніцтва «Расія — Еўрапейскі Саюз» і членам перагаворнай каманды па пытанні ўступлення Расіі ў СГА.
У 2003 годзе ўдзельнічаў у выбарах у Дзяржаўную думу па аднамандатнай акрузе ад «Саюза правых сіл» і перамог, набраўшы 34,94% (76 187 галасоў), стаўшы адным з трох членаў партыі, якія выбраліся ў новае скліканне. У IV скліканні быў намеснікам старшыні камітэта Дзярждумы па эканамічнай палітыцы, прадпрымальніцтву і турызме Валерыя Драганава.
У студзені 2004 быў абраны ў Федэральную палітычную раду Саюза правых сіл. У наступным годзе, будучы лідарам ніжагародскага СПС, дамогся аб’яднання намаганняў партыі на муніцыпальных выбарах з ніжагародскім «Яблакам». У ліпені 2007 год а ўступіў у «Адзіную Расію».
У 2007—2008 — саветнік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі (міністр — Эльвіра Набіуліна).
У 2008—2010 — дырэктар зводнага дэпартамента аналізу і рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.
У 2010—2015 — намеснік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі (у Эльвіры Набіулінай, Андрэя Белавусава і Аляксея Улюкаева).
З 13 лютага 2015 — першы намеснік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі (міністр — Аляксей Улюкаеў).
З 5 кастрычніка 2016 — кіраўнік Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам».
Санкцыі На фоне ўварвання Расіі ва Украіну ўнесены ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі, Украіны, Канады, Новай Зеландыі, Аўстраліі, ЗША
Сям’я Жанаты, трое сыноў. Старэйшы сын скончыў універсітэт, працуе на прадпрыемстве «Гідрамаш». Сярэдні сын працуе ў Акадэміі знешняга гандлю. Малодшы сын паступіў на Ніжагародскае аддзяленне Вышэйшай школы эканомікі.
Узнагароды і званні Падзяка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2008) Ордэн Дружбы (2010). Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыіи (19 студзеня 2013) — за актыўны ўдзел у перагаворным працэсе па ўступленні Расійскай Федэрацыі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Падзяка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2014) Медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (8 мая 2015). Медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» (29 мая 2019)Решение Высшего Евразийского экономического совета от 29 мая 2019 года № 3 «О награждении медалью „За вклад в развитие Евразийского экономического союза“». Ордэн Пашаны (2015). Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV степені (2020) Медаль «За заслугі перад Рэспублікай Карэлія» (8 чэрвеня 2020) — за заслугі перад Рэспублікай Карэлія і яе жыхарамі, вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі і актыўную працу ў складзе Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы да святкавання 100-годдзя ўтварэння Рэспублікай Карэлія. Медаль «У памяць 800-годдзя Ніжняга Ноўгарада» (2021). Ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага II степені (РПЦ, 2021) — за важкі ўклад у развіццё царкоўна-дзяржаўных адносін. Ганаровы грамадзянін Ніжняга Ноўгарада (2023). Ордэн Пашаны (Беларусь, 21 сакавіка 2024) — за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі. Падзяка Урада Расійскай Федэрацыі (2 кастрычніка 2024) — за вялікі ўклад у падрыхтоўку і правядзенне III Міжнароднага будаўнічага чэмпіянату ў г. Санкт-Пецярбургу ў 2023 годзеРаспоряжение Правительства Российской Федерации от 02.10.2024 г. № 2733-р «О поощрении Правительством Российской Федерации» Ганаровы грамадзянін Ніжагародскай вобласці (2025) Ордэн святога князя Лазара (Сербская праваслаўная царква (2026)Гендиректор «Росатома» получил орден Святого князя Лазаря
Ганаровы прафесар: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (2023)Летопись Московского университета. Лихачёв Алексей Евгеньевич Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС» (2026)Алексею Лихачеву присвоено звание почетного профессора НИТУ МИСИС
Ганаровы доктар: Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага (2025)Алексей Лихачёв стал Почётным доктором СПбПУ
Крыніцы
Спасылкі Лихачёв А. Е.: персональный профиль // Официальный сайт «Росатома». Глава «Росатома» Алексей Лихачев: досье // Аргументы и факты.
Катэгорыя:КіраванцыКатэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III скліканняКатэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV скліканняКатэгорыя:Члены «Адзінай Расіі»Катэгорыя:Члены СПСКатэгорыя:Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа