Азад Зінатавіч Абасаў (; ) — татарскі спявак (тэнар). Народны артыст СССР (1977).

Біяграфія Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950). З 1950 года саліст Татарскага тэатра оперы і балета. Сярод партый: Фауст («Фауст» Шарля ​Гуно), Герцаг («Рыгалета» Джузэпэ Вердзі), Самазванец («Барыс Гадуноў» Мадэста​ Мусаргскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Джык, Джаліль, Цюляк («Алтынчэч», «Джаліль», «Цюляк» Назіба ​Жыганава).

Літаратура

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Расіі