Кітайскі чай (Camellia sinensis (L.) Kuntze) — від расліны з сямейства гарбатных. Яго лісце і пупышкі выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі напою — гарбаты (чая). Верагодна, ён паходзіць з гор на мяжы Кітая, Індыі і М'янмы (раён вакол вытокаў ракі Іравадзі ), але цяпер з'яўляецца шырока культываванай раслінай. З-за шырокамаштабнага культывавання на вялікай тэрыторыі і лёгкага распаўсюджвання кітайскіх чайных кустоў, цяперашні арэал дзікага распаўсюджвання гэтага віду і двух яго асноўных разнавіднасцяў застаецца незразумелым.

Наменклатура Відавы эпітэт sinensis азначае «кітайскі» па -лацінску . Першая частка навуковай назвы Camellia паходзіць ад лацінізаванага імя батаніка Георга Камеля (1661–1706), назву, дадзеную Карлам Лінеем роду Camellia, тым самым ушаноўваючы значны ўклад Камеля ў развіццё навукі. Ліней апісаў кітайскую гарбату ў 1753 годзе, як Thea sinensis, а ў 1887 годзе Карл Эрнст Ота Кунцэ аднёс гэты від да роду Camellia. Старыя назвы расліны ўключаюць: Thea bohea i Thea viridis. Зменлівасць

Camellia sinensis var. assamica ці асаміка (Дж. Мастэрс) Кітам. — Асамская гарбата Камелія кітайская (Camellia sinensis ) sinensis — тыповы гатунак.

Культурная расліна З лісця і пупышак кітайскай гарбаты пасля папярэдняй падрыхтоўкі (сушкі, часам ферментацыі) рыхтуюць настой пад назвай гарбата, самы папулярны напой у свеце. У 2008 годзе Сусветная вытворчасць лісця гарбаты склала 4,73 мільёна тон. Найбуйнейшымі вытворцамі з'яўляюцца Кітайская Народная Рэспубліка, Індыя, Кенія, Шры-Ланка і Турцыя.

Зноскі

Катэгорыя:Лекавыя расліны