Ежы Радзівіл ( — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградскі (з 1746). Староста любашанскі і новагародскі.

Біяграфія

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Фаўстына, ваяводы новагародскага, і Барбары з Завішаў. Меў братоў Удальрыка Крыштафа, Альбрэхта і Станіслава.

Навучаўся ў піярскім «Калегіум Нобіліум» у Варшаве. Яго палітычнай кар’еры спрыяў Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька». Абріраўся паслом на сойм 1746, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1744.

У 1744 стаў палкоўнікам гусарскай харугвы знаку каралевіча Фрыдэрыка Хрысціяна.

У шлюбе з Саламеяй Соф’яй Сапегай нашчадкаў не меў.

Літаратура Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.

Спасылкі

Ежы, 1721—1754 Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Старосты любашанскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага