Антоні Генрык Радзівіл (; ) — палітычны дзеяч, кампазітар, мецэнат.
Біяграфічныя звесткі З роду Радзівілаў. Сын Міхала Гераніма.
Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце (да 1794). У 1796 годзе ажаніўся з Фрыдэрыкай Луізай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменніцай прускага караля, і асеў у Прусіі. Пасля задушэння паўстання 1794 года падтрымліваў планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з Гогенцолернам, дзе сам разлічваў быць віцэ-каралём, а Т. Касцюшка — галоўнакамандуючым. Выступаў за кааліцыю Прусіі, Расіі і Аўстрыі супраць Напалеона, якая прадугледжвала стварэнне асобнай арміі з ураджэнцаў былой Рэчы Паспалітай, аднак гэтыя планы не ажыццёўлены. Пасля гібелі Д. Г. Радзівіла стаў у 1814 годзе ардынатам нясвіжскім і алыцкім. У 1815—1833 гадах — намеснік прускага караля ў Вялікім княстве Пазнаньскім, генерал-паручнік.
Меў 4 дачок і сыноў Вільгельма, Фердынанда, Багуслава, Уладзіслава.
Музычная творчасць Трымаў у Берліне і Познані артыстычныя салоны. Быў выдатным віяланчэлістам і гітарыстам, іграў на іншых музычных інструментах, пісаў музыку, спяваў у аматарскіх спектаклях («Вялікі тыдзень у замку, альбо Сцэны трубадураў з 1148 года»; паст. ў час Венскага кангрэса 1815). Падтрымліваў кантакты з вядомымі кампазітарамі. Свае творы прысвяцілі яму Л. ван Бетховен, Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, Ф. Шапэн, М. Шыманоўская. Пісаў рамансы (у т.л. «Вільгельма Майстэра» І. В. Гётэ), вакльныя дуэты і трыо, фартэпіянныя творы (вальсы, паланезы), хары.
Як кампазітар набыў вядомасць музыкай да «Фауста» (лібрэта І. В. Гётэ). У 1844 годзе С. Манюшка выдаў у Вільні асобныя сцэны гэтай оперы ў сваёй клавірнай рэдакцыі. На Беларусі фрагменты оперы ўпершыню паказаны ў 1995 годзе ў Нясвіжы «Беларускай капэлай», прэм’ера ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы Рэспублікі Беларусь адбылася ў 1999 годзе.
Літаратура Скорабагатаў В. Беларускі «Фауст» // Спадчына. 1995. № 1; Скорабагатаў В. Лёс падарыў Гётэ музыку Радзівіла // Мастацтва. 1995. № 4; Собалева Н. Агмень родавы, агмень культурны: (Жыцьцё, дзейнасць і атачэньне Антонія Генрыка Радзівіла) // Мастацтва. 1995. № 8; Собалева Н. «Геніяльная парывістая кампазіцыя…» // Мастацтва. 1995. № 9; Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007. Almanach de Gotha, Perthes, Gotha 77. Jg. (1840) 124. Jg. (1887) Ingvar Holm: Industrialismens scen. Ur revolutionernas och varumässormas teaterhistoria, Gebers, Stockholm 1979, ISBN 91-2006030-0 Bogdan Graf von Hutten-Czapski: Sechzig Jahre Politik und Gesellschaft, Mittler, Berlin 1936 (2 Bde.) Szymon Konarski: Armorial de la noblesse polonaise titrée, Selbstverlag, Paris 1957 Tadeusz Nowakowski: Die Radziwills. Die Geschichte einer großen europäischen Familie, dtv, München 1975, ISBN 3-423-01102-5 Thekla von Schober: Unter fünf Königen und drei Kaisern. Unpolitische Erinnerungen einer alten Frau, Flemming, Glogau 1891
Спасылкі
http://www.nieborow.art.pl http://www.przygodzice.pl http://www.zapala.pl/eb/ukra2002/olyka.htm http://www.zapala.pl/eb/litw2003/nieswiez.htm
Антоні Генрык Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Кампазітары Польшчы Катэгорыя:Постаці Мірскага замка Антоні Генрык Радзівіл