Аляксандр Раманоўскі (, — ) — беларускі і аўстралійскі мастак.
Біяграфічныя звесткі Скончыў школу-дзесяцігодку (1932) і Віцебскі мастацкі тэхнікум (1938). Працаваў мастаком у тэатры і рэдакцыях газет. У 1940 прызваны ў Чырвоную Армію, з 1941 быў у нямецкім палоне. Пасля II сусветнай вайны эмігрыраваў у Аўстралію.
Найбольш плённа працаваў у жанрах палітычнай карыкатуры, скетча, плаката. Яго малюнкі друкаваліся ў беларускай і расійскай эмігранцкай перыёдыцы. Яго творы экспанаваліся на мастацкіх выстаўках у Аўстраліі. У 1955 у г. Сідней выдадзены альбом яго скетчаў.
Быў членам Аўстралійскага мастацкага таварыства і Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, якому завяшчаў некалькі сваіх малюнкаў.
Трагічна загінуў.
Літаратура
Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Аўстраліі