Монтэ-Карла (, манегаская Monte-Carlu) — адміністрацыйная тэрыторыя княства Манака (з лютага 2007 года), найбуйнейшы раён краіны, размешчаны на тэрыторыі аднайменнай камуны ў Манака. На поўдзень ад раёна размешчаны Ла-Кандамін, а паўночней французскі горад Тэнаа.

Раён вядомы сваім казіно, пляжамі і наяўнасцю вышэйшага грамадства. У Монтэ-Карла пачынаецца і завяршаецца штогадовае ралі «Монтэ-Карла». Акрамя таго, па Монтэ-Карла праходзіць траса Гран-пры Манака Формулы-1. Чыгуначная станцыя Манака Монтэ-Карла размяшчаецца ў скале. Са станцыі можна выйсці як у курортна-гістарычную частку, так і ў зону казіно. Ад Ніцы да Монтэ-Карла электрычка ідзе каля 20 хвілін.

Спасылкі

Official site about Monte Carlo thermae

Travel guide for Monte Carlo and Monaco Monaco Portal

Катэгорыя:Манака