Рубен Сяргеевіч Агмірзян () — расійскі рэжысёр армянскага паходжання. Народны артыст РСФСР (1974), народны артыст СССР (1983). Заслужаны дзеяч мастастацтваў РСФСР(1969) і Грузінскай ССР (1972). Прафесар (1975).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А.М.Астроўскага (1953). З 1966 года — галоўны рэжысёр Ленінградскага драматычнага тэатра імя В.Ф.Камісаржэўскай. Сярод пастановак драматычная трылогія «Смерць Іаана Грознага», «Цар Фёдар Іванавіч», «Цар Барыс» А.К.Талстога (Дзяржаўная прэмія СССР 1984). У Беларускім тэатры імя Янкі Купалы паставіў спектаклі «Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзэ і Г.Лордкіпанідзэ (1965) і «…Забыць Герастрата!» Рыгора Горына (1974), якія вылучаліся цікавай рэжысёрскай задумай, яркай формай і выдатнымі акцёрскімі работамі.
Літаратура
Катэгорыя:Рэжысёры Расіі