Белару́скі нацыяна́льны касцю́м або Белару́скі наро́дны стро́й — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і ёсць адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.
Вылучаюць прынамсі тры разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма, а адпаведна сацыяльнай належнасці — сялянскі, мяшчанскі, шляхецкі.
Беларускі сялянскі касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучае практычнасць і эстэтычнасць, ёсць большай з’явай, чым проста адзенне або мастацкі твор. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя звычаі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.
Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.
Этымалогія Тэрмін «касцюм» звычайна выкарыстоўваецца ў двух значэннях: Класічны камплект, які складаецца: У мужчыны: з пінжака і порткаў (мужчынскі касцюм); У жанчыны: з жакета і спадніцы ці порткаў (жаночы касцюм); Адзенне, якое адрозніваецца характэрным стылістычным і вобразным адзінствам. Слова «касцюм» славянскія народы запазычалі з французскай мовы (), якое перакладалі як «звычай, традыцыя, манера». Упершыню гэта слова сустракалася ў XVIII ст. Перад гэтым славяне звычайна выкарыстоўвалі словы «сукенка, ризы, покров».
Касцюм — гэта пэўная сістэма прадметаў і элементаў адзення, абутку, аксесуараў, якая адлюстроўвае сацыяльную і нацыянальную прыналежнасць чалавека, яго пол, узрост, заняткі, прафесію. У тэрмін «касцюм» уваходзяць адзенне, фрызура, касметыка, галаўны ўбор, пальчаткі, упрыгожанніОрленко Л. В. Терминологический словарь одежды. М., 1996. С. 115..
Датычна беларусаў, калі кажуць «нацыянальны касцюм», звычайна маюць на ўвазе традыцыйны сялянскі касцюм. Аднак, культуролагі вылучаюць прынамсі тры катэгорыі беларускага нацыянальнага адзення: Сялянскі нацыянальны касцюм; Мяшчанскі нацыянальны касцюм; Шляхецкі нацыянальны касцюм.
Значэнне нацыянальнага касцюма Нацыянальны касцюм — тая частка духоўнай і матэрыяльнай культуры, дзе найбольш ярка праяўляюцца этнічныя асаблівасці. Кожны народ стварае яго паводле сваіх эстэтычных і этычных уяўленняў. Касцюм з’яўляецца часткай рэальнасці, таму ўплывае на светаўспрыманне і ўздзейнічае на пачуцці чалавека. Гісторыя касцюма дазваляе атрымаць уяўленне і асэнсаваць мінулае народа і яго традыцыі, нормы ўзаемаадносін і лад жыцця.
Гісторыя вывучэння Усебаковае вывучэнне сялянскага касцюма беларусаў пачалося ў XIX ст. і было звязанана з цікавасцю беларускіх і замежных навукоўцаў да духоўнай культуры і побыту гэтага славянскага народа. З прадметаў матэрыяльнага побыту беларусаў пачалі нават складаць асобныя і багатыя калекцыіАрхіў РЭМ, калекцыі 2190, 2191, 2192, 4029, 4046, 4083. Яны прадстаўляюць сабой багаты матэрыял для параўнальнага вывучэння сялянскага касцюма розных рэгіёнаў. У іх склад уваходзіць жаночае і мужчынскае адзенне, набытае ў этнаграфічных экспедыцыях супрацоўнікамі музеяў у раёнах Беларусі, а ў прыватнасці — у былых Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай губернях. Некаторыя вынікі і ўзоры адзення былі апублікаваныя ў XIX — пачатку XX ст. Менавіта ў азначаны перыяд назапасілася даволі шмат звестак пра народныя традыцыі, побыт, антрапалагічныя асаблівасці прадстаўнікоў сялянства, іх адзенне і фальклор. У 1920-я гг. распрацоўваліся новыя кірункі ў этналагічных даследаваннях, у тым ліку паводле новых даследчых методык:
Першы кірунак працягваў традыцыйнае этнаграфічнае вывучэнне касцюма, але паводле новых падыходаў: картаграфаванне прадметаў адзення, фіксацыя геаграфічнага распаўсюджвання асобных тыпаў і формаў касцюма. У гэтай галіне працавалі такія вядомыя супрацоўнікі Інстытута Беларускай культуры, як М. І. Каспяровіч, В. Ю. Ластоўскі, І. А. Сербаў і іншыя; Другі кірунак фарміраваўся ў галіне мастацтвазнаўства метадам структурнага вывучэння касцюма ў дызайне (з’яўвіўся ў другой палове XX ст.).
Пісьмовыя звесткі пра беларускі касцюм даволі шматлікія: інфармацыя сустракаецца ў агульнагістарычных, краязнаўчых і спецыяльных выданнях. Дагэтуль, напрыклад, высока цэніцца праца «Апісанне ўсіх народаў, якія селяцца ў Расійскай дзяржаве»Георги И. Описание все обитающих в Российском государстве народов. СПб., 1799.. Звесткі пра касцюм таксама можна знайсці ў матэрыялах, сабраных у XIX ст. афіцэрамі Генеральнага штаба Расійскай Імперыі ў асобных тамахМатериалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба: Минская губерния / Сост. И. Зеленский. СПб., 1864. Ч. I—II.; Материалы для географии и статистики, собранные офицерами Генерального штаба: Ковенская губерния / Сост. Д. Афанасьев. СПб., 1861.; Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба: Гродненская губерния / Сост. П. Бобровский. СПб., 1863. Ч. I—II.. У. Ф. Мілер у сваім творы аб’яднаў матэрыялы, якія былі сабраныя ў беларускіх губернях на Усерасійскую этнаграфічную выстаўку 1867 г. у МасквеМиллер Вс. Ф. Систематическое описание коллекций Дашковского этнографического музея. М., 1887—1889. Вып. 1-4.. Грунтоўнымі для даследчыкаў з’яўляюцца матэрыялы з архіваў Імператарскага Рускага Геаграфічнага таварыства, частка з якіх была апублікавана ў этнаграфічных, гістарычных часопісах і асобнымі выданняміАнимелле Н. Быт белорусских крестьян // Этнографический сборник. СПб., 1854. Вып. 2.; Довнар-Запольский М. В. Белорусы // Россия. Полное географическое описание нашего Отечества / Под ред. В. П. Семёнова. СПб., 1905. Т. 9; Довнар-Запольский М. В. Заметки по белорусской этнографии // Живая Старина. 1893. № 2. С. 283—296.; Зеленин Д. К. Описание рукописей учёного архива Императорского Русского Географического общества. Пг., 1914—1916. Вып. 1-3.; Киркор А. Литовское Полесье // Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белорусское Полесье. Мн., 1993.; Киркор А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Вестник ИРГО. XX, отд. 2, 1857.; Крачковский Ю. Ф. Быт западнорусского селянина. М., 1874.; Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, собранные и приведённые в порядок П. В. Шейном. СПб., 1902. Т. III.; Маракуев В. Полесье и полешуки. М., 1886.; Народы России. СПб., 1878. Т. 1.; Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии. Описание предметов обиходности (этнографические данные) / Сост. Н. Я. Никифоровский. Витебск, 1895.; Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вильна, 1912. Вып. 8.; Сементовский А. Этнографический обзор Витебской губернии. СПб., 1872.; Сербов И. А. По Дреговичской области летом 1911 года // Записки Северо-Западного отделения ИРГО. Вильно, 1912. Кн. 3.; Эремич И. Очерки Белорусского Полесья. Вильна, 1868.; Юркевич И. Остринский приход Виленской губернии Лидского уезда // Этнографический сб. ИРГО. 1853. Вып. 1.; Янчук Н. А. По Минской губернии // ИОЛЕАЭ. LXI. 1889.. Культура беларусаў, у тым ліку і народнае адзенне, была аб’ектам даследаванняў шэрагу польскіх навукоўцаўGutkowska-Ruchlewska M. Historia ubiorów. Wrocław; Warszawa; Kraków, 1968.; Golębiowski L. Ubióry w Polsce od najdawniejszych czasow aż do chwil obecznych, sposobem dykcyonarza ułożone i opisane. Kraków, 1861.; Jeleńska E. Komarowicze w powiecie Mozyrskim // Wisła. 1891. T. 5. Ks. 1-2.; Kolberg O. Dzieła wszystkie. T. 52. Białorus — Polska. Wrocław — Poznań, 1968.; Kraszewski J. I. Wspomnienia Wołyna, Polesia i Litwy. Warszawa, 1985.; Moszyński K. Kultura łudowa słowian. T. 1. Kultura materjalna. Warszawa, 1967.; Moszyński K. Polesie Wschodnie. Materijały etnograficzne wschodniej części b. powiatu Mozyrskiego oraz z powiatu Rzezychiego. Warszawa, 1928.; Tyszkewicz E. Opisanie powiatu Borysowskiego pod względem statystycznem, geognostycznym, gistarycznym, gospodarczym, przemysłowa-handlowem i lekarskim. Z dodaniem wiedomosci: o obyczajach, spiewach, przysłowiach i ubiórach Ludu, gustach, zababonach. Wilno, 1847.. Значны ўклад у апісанні і асэнсаванні нацыянальных касцюмаў не толькі беларусаў, але і ўвогуле ўсходніх славян, зрабіла Г. С. МаславаМаслова Г. Народная одежда русских, украинцев и белорусов в XIX—начале XX в. // Труды Института этнографии им. Н. Н. Миклухо-Маклая. Новая серия. Т. XXXI. Восточнославянский этнографический сборник. Очерки народной материальной культуры русских, украинцев и белорусов в XIX—начале XX в. М., 1956. С. 543—735.; Маслова Г. Народная одежда в восточнославянских традиционных обычаях и обрядах XIX—начала XX в. М., 1984..
У другой палове XX ст. даследаванні беларускага нацыянальнага касцюма былі засяроджаны на яго этыялогіі, прычым дамінавалі ў гэтай галіне менавіта беларускія этнографы: Л. МалчанаваМолчанова Л. А. Материальная культура белорусов. Мн., 1968.; Молчанова Л. А. Очерки материальной культуры белорусов XVI—XVIII вв. Мн., 1981., Г. Курыловіч, А. Дулеба, В. ЦітоўЦітоў В. С. Абутак // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 13-14; Цітоў В. С. Адзенне // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 21-28; Цітоў В. С. Андарак // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 31-32; Цітоў В. С. Бурка // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 64-65; Цітоў В. С. Галаўныя ўборы // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 100—103; Цітоў В. С. Кажух // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 179—180; Цітоў В. С. Кашуля // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 196—198; Цітоў В. С. Нагавіцы // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 250; Цітоў В. С. Панёва // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 287—288; Цітоў В. С. Пояс // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 303—305; Цітоў В. С. Світа // Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2002. С. 343—344.. Беларускія этнографы правялі этнаграфічнае вывучэнне ўсіх раёнаў Беларусі і назбіралі матэрыялы, якія сведчылі пра багатую разнастайнасць касцюма беларусаў і дазволілі вызначыць мясцовыя асаблівасці яго рэгіянальных варыянтаў.
Адным з найбольш вядомых аўтараў, які распрацоўваў мастацтвазнаўчы кірунак у даследаванні беларускага сялянскага касцюма быў Міхась Раманюк. Ён стварыў альбом «Беларускае народнае адзенне» (1981) — збор фатаграфічных матэрыялаў, аналаг якога ў час яго выдання не мелі ні прыбалты, ні ўкраінцы, ні рускіяРаманюк М. Ф. Беларускае народнае адзенне (Альбом). Мн., 1981.У Мінску перавыдалі альбом Раманюка «Беларускія народныя строі».. Альбом ствараўся на падставе архіваў Рускага Геаграфічнага таварыства, беларускіх музеяў і ўнікальных этнаграфічных калекцый самога аўтара. Скарочаная версія альбома выдавалася ў 2003 і 2014 гадах. Міхась Раманюк вядомы таксама па шматлікіх навуковых артыкулах у беларускіх энцыклапедыяхВайткевіч В. С., Раманюк М. Ф. Адзенне // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1984. Т. 1. С. 41—45; Раманюк М. Ф. Брыль // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1984. Т. 1. С. 474; Раманюк М. Ф. Вілейскі строй // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1984. Т. 1. С. 620; Раманюк М. Ф. Ляхавіцкі строй // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1986. Т. 3. С. 331; Раманюк М. Ф. Капыльска-Клецкі строй // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1984. Т. 2. С. 678—679..