Пара́фія Уваскрасе́ння Хрысто́вага — грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Віцебску. Уваходзіць у склад Усходняга протапрэзбітэрыята Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).
Гісторыя Рэлігійная супольнасць была ўтворана ў лістападзе 1990 года. Парафія афіцыйна зарэгістравана ў Віцебску па тым жа адрасе (вуліца Войкава, дом 6А), што і другая грэка-каталіцкая супольнасць горада — парафія Хрыста Збаўцы.
Пробашчы і святары Спіс пробашчаў парафіі: айцец Зміцер Грышан (Дзмітрый Грышан).
Крыніцы
Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Віцебску Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе